Спартыўна-культурнае свята “БЕЛАРУСІЯДА 2014” на факультэце фізічнага выхавання БДПУ.

дек 03
12:00

 

На факультэце фізічнага выхавання пры падтрымцы дэканата факультэта, кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры, кафедры спартыўна-педагагічных дысцыплі і кафедры медыка-біялагічных асноў фізічнага выхавання было праведзена спартыўна-культурнае свята “Беларусіяда”.

Сёлета штогадовы спартыўна-культурны праект ФФВ быў прымеркаваны да 100-годдзя БДПУ і праводзіўся непасрэдна ў перыяд святочных мерапрыемстваў ва ўніверсітэце. Які аб’яднаў не толькі студэнтаў факультэта фізічнага выхавання, але і вучняў старэйшых класаў школ – філіялаў кафедр факультэта фізічнага выхавання БДПУ: сярэднія школы №37 і №215 горада Мінска.

Праграма свята складалася з двух блокаў: культурнага – урачыстае адкрыццё Беларусіяды, якое прайшло ў актавай зале корпуса №5 БДПУ; спартыўнага – спаборніцтваў па беларускіх народных гульнях, якія былі арганізаваныя на спартыўных пляцоўках корпуса №5 БДПУ (спартыўнай і гімнастычнай залах).

Цырымонія ўключала выступленні адміністрацыі факультэта, выкладчыкаў кафедр, педагогаў школ-філіялаў і студэнтаў, таксама спартыўна-мастацкія нумары, падрыхтаваныя студэнтамі, якія навучаюцца па спецыяльнасцях “спартыўна-педагагічная дзейнасць (спартыўная рэжысура)” і “спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме)”, узнагароджанне вучняў школ-філіялаў ФФВ, якія ўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў на спартыўную тэматыку, прымеркаванага да 100-годдзя універсітэта. Узнагароды ад адміністрацыі факультэта атрымалі вучні школ-філіялаў па наступных намінацыях: “Спорт – стыль жыцця”, “Спорт – хвалюючы тэатр”, “Атланты спорту”, “Грацыі спорту”, “Ракеты спорту” і “Глядацкія сімпатыі”. Спартыўны блок уключаў спаборніцтвы па беларускіх народных гульнях: “Пальчатка”, “Два агні” і “Пекар”.

Судзейства гульняў “Беларусіяды” ажыццяўляла судзейская калегія, у склад якой уваходзілі намеснік дэкана па выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце факультэта фізічнага выхавання А.У. Катлоўскі, загадчык кафедры спартыўна-педагагічных дысцыплін Я.А. Пімахін, старшы выкладчык кафедры тэорыі и методыкі фізічнай культуры А.В. Дрыгін, а таксама студэнты, якія навучаюцца па спецыяльнасці “спартыўна-педагагічная дзейнасць (спартыўная рэжысура)”.

 

Контакты


Республика Беларусь, 220007
г. Минск, ул. Могилёвская, 37

Тел.: 327-49-74
Факс: 224-69-79

E-mail:fisvosp@bspu.unibel.by

http://vk.com/studsovet_ffv