Контакты

Республика Беларусь, 220007
г. Минск, ул. Могилёвская, 37

Дневное отд.: 327-49-74
Заочное отд.: 220-69-79
            Факс.: 220-69-79

E-mail:fisvosp@bspu.unibel.by

http://vk.com/studsovet_ffv

События
Главное

На факультэце фізічнага выхавання БДПУ ўжо больш за 15 год існуе і праводзіцца  правядзення спартыўна-адукацыйны праект “Беларусіяда”. Штогод у маі факультэт пераўтвараўся ў своеасаблівы алімпійскі комплекс, дзе да выступленняў па беларускіх народных гульнях рыхтаваліся студэнты розных спецыяльнасцяў.

З 2017 года спартыўна-адукацыйны праект “Беларусіяда” атрымаў новы штуршок – свята традыцыйнага спорту на ўзроўні Мінска і Мінскай вобласці. Кожны раён сталіцы і Мінская вобласць прадстаўляюць па адной камандзе ў спартыўным свяце беларускіх народных гульняў.

“Беларусіяда” – спартыўна-культурнае свята, якое арганізавана па прынцыпу чэмпіянату і ўяўляе сабой спартыўныя спаборніцтвы (камандныя і асабістыя) па беларускіх народных гульнях. У аснову мерапрыемства пакладзены найбольш адметныя беларускія народныя гульні, выбраныя па прынцыпах беларускіх традыцый, распаўсюджанасці па рэгіёнах, відовішчнасці і накіраванасці на развіццё разнастайных спартыўных якасцяў:

“Лапта” – актыўная і захапляючая гульня на спрытнасць і кіданне ў цэль;

“Два агні” – рухавая забава з мячом па прынцыпу “выбівалаў”;

“Рыбакі”, “Дзень-ноч” – спаборніцтвы на хуткасць;

“Пальчатка”– гульня-стратэгія, на вытрымку і хуткасць;

“Пекар” – спаборніцтва, якое патрабуе і меткасці, і спрыту, і кемлівасці;

“Пацяг”, “Перацяжкі” – сілавыя відовішчы, дужанні з традыцыйнымі правіламі;

“Стральба” з рагаткі – спаборніцтва на меткасць.