Контакты

Республика Беларусь, 220007
г. Минск, ул. Могилёвская, 37

Тел.: 327-49-74
Факс: 224-69-79

E-mail:fisvosp@bspu.unibel.by

http://vk.com/studsovet_ffv

События
Сiмволiка праекта “Беларусiяда”

Афіцыйная сімволіка спартыўна-культурнага руху “Беларусіяда” была прынята Факультэцкім камітэтам Беларусіяды вясной 2005 года. Яна ўяўляе сабой васьмівугольную зорку сіняга колеру на белым фоне. На пярэднім плане зоркі – бусел з распрасцёртымі крыламі, які накіраваны ў верхні правы бок.

Вясной 2011 года Факультэцкі камітэт Беларусіяды прыняў рашэнне аб мадэрнізацыі сімвала праекта. У прыватнасці, васьмівугольная зорка была ўпісана ў акружнасць, а каляровая гама фона можа быць адвольнай (рэкамендавана адценняў зялёнага колеру).

Сцяг праекта “Беларусіяда” застаўся нязменным: на белым палотнішчы сцяга 1х2 м сімвал “Беларусіяды” ўзору 2005 года.

Таксама на гэтым жа паседжанні ФКБ былі разгледжаныя і варыянты талісмана “Беларусіяды 2011”. Большасцю галасоў у якасці талісмана быў вызначаны медзведзяня Тосік. У 2012 годзе было вырашана, што медзведзяня застанецца талісманам і ўсіх наступных спартыўна-культурных святаў "Беларусіяда".

 

2011-2012гг.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Талісман праекта ў 2011-2012 гадах.                                                                                                                Талісман праекта з 2013 года.