Республика Беларусь, 220007
г. Минск, ул. Могилёвская, 37
Деканат (Дневное/Заочное отд).:
+375 (17) 311-22-18 (386)
E-mail: fisvosp@bspu.by
Факультэт фізічнага выхавання быў створаны ў 2009 годзе ў выніку рэарганізацыі факультэта народнай культуры.
Першым дэканам факультэта прызначаны кандыдат філалагічных навук, дацэнт, кандыдат у майстры спорту па грэка-рымскай барацьбе Міхаіл Міхайлавіч Круталевіч
Сёння ў структуру факультэта ўваходзіць 3 кафедры: тэорыі і методыкі фізічнай культуры, спартыўна-педагагічных дысцыплін, медыка-біялагічных асноў фізічнага выхавання і вучэбна-практычная лабараторыя фізічнай культуры. На кафедрах працуе больш за 70 выкладчыкаў і вучэбна-дапаможнага персаналу. Сярод іх дактары і кандыдаты навук, прафесары і дацэнты, Заслужаныя трэнеры, пераможцы і прызёры чэмпіянатаў свету, Еўропы, этапаў кубка свету, майстры спорту Міжнароднага класа, майстры спорту. На факультэце ажыццяўляецца падрыхтоўка аспірантаў і магістрантаў.
Факультэт ганарыцца выпускнікамі і студэнтамі, якія паспяхова адстойваюць гонар нашай краіны на Алімпійскіх гульнях (прызёр Алімпійскіх гульняў Алеся Бабушкіна), чэмпіянах свету і Еўропы, этапах кубка свету. Больш за 60 студэнтаў факультэта ўваходзяць у склад нацыянальных і зборных каманд Рэспублікі Беларусь па розных відах спорту.
На дзённай і завочнай формах атрымання адукацыі навучаецца больш за 1500 студэнтаў па наступных спецыяльнасцях: “Фізічная культура. Фізкультурна-аздараўленчая і турысцка-рэкрэацыйная дзейнасць”, “Фізічная культура (лячэбная)”, “Аздараўленчая і адаптыўная фізічная культура (аздараўленчая)”, “Спартыўна-педагагічная дзейнасць (спартыўная рэжысура)”, “Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме)”.
Змест навучання і навукова-даследчай работы факультэта абумоўліваецца накірункамі дзейнасці кафедраў.
Адным з важных накірункаў працы факультэта з’яўляецца таксама і пазааўдыторная дзейнасць: удзел у шматлікіх спаборніцтвах па розных відах спорту, правядзенне спартыўна-масавых і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў, заняткі па павышэнні спартыўнага майстэрства, праца ў спартыўных секцыях і гуртках і інш.
Положение о совете факультета физического воспитания