27 февраль 2019
“Беларусіяда 2019” з’яднае школьнікаў усяго Пухавіцкага раёна
22 лютага 2019 года намеснік дэкана па спартыўнай рабоце факультэта фізічнага выхавання БДПУ Аляксандр Уладзіміравіч Катлоўскі і старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры БДПУ Анатоль Віктаравіч Дрыгін наведалі Пухавіцкі раён, дзе ў ДУА “Блужскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа імя М.Чэпіка” адбыўся метадычны семінар па пытаннях развіцця фізічнай культуры і спорту ў Пухавіцкім раёне. На ім, акрамя нашых выкладчыкаў, прысутнічалі супрацоўнікі ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму Пухавіцкага райвыканкама, а таксама абсалютна ўсе выкладчыкі фізічнай культуры ўсіх школ раёна.
Менавіта на такім прадстаўнічым мерапрыемстве і было вырашана правесці сёлета фірменны спартыўна-адукацыйны праект БДПУ “Беларусіяда”, у якім будуць удзельнічаць вучні ўсіх школ Пухаўшчыны. Настаўнікі па фізічнай культуры з цікавасцю аднесліся да прапановы аб’яднаць вучняў усіх школ раёна ў спаборніцтвах па беларускіх народных гульнях. На семінары былі акрэсленыя канкрэтныя дзеянні па рэалізацыі праекта, вызначаныя наступныя крокі і даты бліжайшых сустрэч і трэніровак каманд. Таму можна сцвярджаць, што ў траўні жыхароў Мар’інай Горкі і гасцей раённага цэнтра чакае сапраўднае культурна-спартыўнае свята, арганізаванае факультэтам фізічнага выхавання БДПУ, дзе вызначыцца чэмпіён праекта “Беларусіяда” Пухавіцкага раёна – мацнейшая каманда ў традыцыйных для нашага народа гульнях “Лапта”, “Дзен-ноч”, “Пальчатка” і “Перацяжкі”.