Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

18 сентябрь 2019

Беларусиада, вперед! Первокурсники на старте!

18 верасня 2019 года на стадыёне БДПУ быў дадзены старт новаму сезону спартыўна-адукацыйнага праекта “Беларусіяда”. Як і штогод на факультэце фізічнага выхавання БДПУ ў верасні праводзяцца спаборніцтвы па беларускіх народных гульнях сярод каманд першага курса. Сёлета праграма спаборніцтваў уключала 4 гульні: “Лапта”, “Пекар”, “Два агні” і “Пальчатка”. Удзельнічала 8 каманд - усе групы 1-га курса ФФВ.
Спіс пераможцаў па кожнай гульні выглядае наступным чынам: 
ЛАПТА 
1 месца - 330719 
2 месца - 330819 
3 месца - 330219 
ПЕКАР 
1 месца - 330519 
2 месца - 330319 
3 месца - 330119 
ДВА АГНІ 
1 месца - 330719 
2 месца - 330819 
3 месца - 330319 
ПАЛЬЧАТКА 
1 месца - 330319 
2 месца - 330719 
3 месца - 330519 
У агульным заліку, бронзавым прызёрам праекта “Беларусіяда 2019” стала каманда групы 330819 (два срэбных медалі); другое месца ў каманды групы 330319 (адно золата, адно срэбра і адна бронза); чэмпіёнам спартыўна-адукацыйнага праекта БДПУ “Беларусіяда” сярод студэнцкіх груп 1 курса ФФВ стала каманда групы 330719 (два першых і адно другое месца ў агульным заліку). 
Пераможца праекта 2019 года - каманда групы 330719 адразу ж кінула выклік старшакурснікам і выкладчыкам ФФВ. І ўжо 26 верасня 2019 года нас чакаюць спаборніцтвы па беларускіх народных гульнях у рамках праекта “Беарусіяда. Кубак Выкліку”, дзе будуць спаборнічаць каманда-чэмпіён 2019 са зборнымі 2, 3, 4 курсаў і выкладчыкаў факультэта, а таксама з камандай пяціборцаў г. Мінска.

К следующим новостям