Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

11 март 2024

ДЕНЬ ОТКРЫТЫХ ДВЕРЕЙ

Факультэт фізічнага выхавання – самы спартыўны ў БДПУ. Ён моцны сваімі традыцыямі, закладзенымі неабыякавымі да спорту і фізічнай культуры людзьмі – выкладчыкамі і студэнтамі.
На факультэце працуюць высокакваліфікаваныя выкладчыкі, сярод якіх старшы трэнер Нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па дзюдо А.У. Катлоўскі, заслужаныя трэнеры Рэспублікі Беларусь.
Спецыялісты з дыпломам ФФВ паспяхова працуюць не толькі выкладчыкамі ва ўстановах адукацыі, але і інструктарамі, менеджарамі фізкультурна-аздараўленчых цэнтраў, спартыўных школ, турыстычных агенцтваў і інш.
Мы ганарымся сваімі студэнтамі і выпускнікамі – удзельнікамі алімпійскіх гульняў і паралімпіяд, чэмпіёнамі свету, пераможцамі сусветных універсіяд, чэмпіёнамі і прызёрамі еўрапейскіх турніраў больш чым па пятнаццаці відах спорту.
Дзверы факультэта адчынены для тых, хто хоча звязаць свой лёс з фізічнай культурай, спортам і папулярызацыяй здаровага ладу жыцця!

Кірыл Юр’евіч Раманаў, дэкан факультэта фізічнага выхавання.

К следующим новостям