6 январь 2016
Профарыентацыйная работа на базе сярэдней школы №196
У снежні 2015 года студэнтамі факультэта фізічнага выхавання БДПУ праведзена вялікая профарыентацыйная работа на базе сярэдней школы №196 горада Мінска. На пярэдадні калядных святаў сустрэча са школьнікамі і іх настаўнікамі атрымалася вельмі шчырай і па-сапраўднаму святочнай. Буклеты і блакноты з сімволікай нашай ВНУ сталі невялікімі прэзентамі пад час сустрэчы, бо галоўным падарункам Новага 2016 года для будучых абітурыентаў стане, вядома, паступленне ва ўніверсітэт.

