Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

19 апрель 2019

РАЗАМ З ФФВ ШКОЛЬНІКІ З УСЁЙ КРАІНЫ ГУЛЯЮЦЬ У БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ГУЛЬНІ Ў САМЫМ ЦЭНТРЫ СТАЛІЦЫ!!!

18 красавіка 2019 года ў рамках XVIII Рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі студэнты і выкладчыкі факультэта фізічнага выхавання БДПУ на пляцоўцы каля Нацыянальнага выставачнага цэнтра БелЭКСПА на праспекце Пераможцаў, 14 аб’ядналі школьнікаў з усёй краіны падчас правядзення спаборніцтваў па беларускіх народных гшульнях “Пальчатка” і “Перацяжкі”. 
Яскравыя гульнёвыя моманты, камічныя сітуацыі, хваляванні і перажыванні, імкненне да перамогі і непаўторныя добрыя эмоцыі – гэта тое, чым былі насычаныя ўсе чатыры гадзіны работы гульнёвай пляцоўкі БДПУ “Беларусіяда” на выставе. 
Сонечнае надвор’е, выдатная праца мадэратараў і непаўторная энергетыка беларускіх народных гульняў стварылі сапраўднае свята спорту і фальклору. 
Дзякуем камандзе мадэратараў (студэнтам і выкладчыкам ФФВ) за адказны падыход да сваёй дзейнасці і добры настрой!

Фотогалерея

К следующим новостям