2 октябрь 2017
Шчырыя віншаванні з цудоўным святам — Днём настаўніка!
Выказваем словы ўдзячнасці за вашу вытрымку, невычэрпны энтузіязм, адданасць прафесіі і пастаянную гатоўнасць адкрыць сваю душу для кожнага навучэнца.
Асаблівыя словы ўдзячнасці настаўнікам-ветэранам: за вернасць лепшым традыцыям айчыннай педагогікі, мудрасць і шчырасць, высокае пачуццё адказнасці і педагагічны талент.
Жадаем усім педагогам факультэта фізічнага выхавання моцнага здароўя, сямейнага цяпла і ўтульнасці, новых здабыткаў і поспехаў, натхнення ў выкананні высокага абавязку — служэння людзям, сваёй Айчыне.