Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

17 сентябрь 2018

Штогадовы спартыўна-адукацыйны праект БДПУ "Беларусіяда" – для першакурснікаў ФФВ!!!

21 верасня 2018 года з 8:30 да 12:00 на стадыёне БДПУ чарговы раз пройдуць факультэцкія спаборніцтвы па беларускіх народных гульнях сярод каманд усіх студэнцкіх груп 1 курса, а таксама зборнай каманды 2 курса ФФВ у рамках праекта “Беларусіяда”.
Менавіта ў гэты пятнічны дзень у відовішчнай, захапляльнай і эмацыянальнай барацьбе студэнты першага і другога курсаў нашага факультэта выявяць лепшую каманду па выніках гульняў у “Лапту”, “Пальчатку”, “Дзень-ноч” і “Перацяжкі”. 
Як і кожны год, сёлета чакаецца бескампрамісная барацьба, непаўторныя і шчырыя эмоцыі, а таксама добры настрой.
Запрашаем гледачоў і гасцей на свята спорту і фальклору!

К следующим новостям