11 май 2017
Спартыўна-адукацыйны праект "Беларусіяда"
13 мая 2017 года БДПУ сумесна з камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама рэалізуе спартыўна-адукацыйны праект “Беларусіяда”.
У аснове праекта – спаборніцтвы па беларускіх народных гульнях сярод школьнікаў усіх раёнаў сталіцы.
У праграме мерапрыемства: урачыстая цырымонія адкрыцця з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Мінгарвыканкама, раённых адміністрацый г. Мінска: спаборніцтвы па беларускіх народных гульнях (“Лапта”, “Дзень-ноч”, “Пальчатка” і “Перацяжкі”); спартыўныя конкурсы і забавы; выступленні творчых калектываў на канцэртнай пляцоўцы; майстар-класы ад народных умельцаў у межах работы горада майстроў.
Сустрэча распачнецца а 11-й гадзіне па адрасу: г. Мінск, вуліца Сенніцкая, 55 (стадыён БДПУ).
Запрашаюцца прафесарска-выкладчыцкі склад, аспіранты, магістранты і студэнты ўніверсітэта.