Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

29 май 2018

Спартыўна-адукацыйны праект “Беларусіяда” – народная гульня аб’ядноўвае БДПУ!

29 траўня 2018 года ў межах круглагадзічнай спартакіяды супрацоўнікаў БДПУ адбыўся спартыўна-адукацыйны праект “Беларусіяда”, які арганізавалі і правялі студэнты і выкладчыкі факультэта фізічнага выхавання БДПУ.
Удзельнічалі выкладчыкі некаторых факультэтаў і інстытутаў нашага ўніверсітэта, а таксама супрацоўнікі бібліятэкі БДПУ.
Яркія эмоцыі, непаўторная энергетыка народных гульняў і шмат вясёлых і шчырых момантаў падараваў наш факультэт усім тым, каго аб’яднала ў гэты дзень беларуская народная гульня.
Шчыры дзякуй за дапамогу ў правядзенні свята спорту і традыцый выказваем спартыўнаму клубу “Педагог” і пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў БДПУ.

К следующим новостям