Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

12 май 2019

Студенческие инициативы в действии

       16 мая 2019 года ў 17:10 у 311 аўдыторыі адбудзецца Выніковая гульнёвая праграма для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці "Спартыўна-педагагічная дзейнасць (спартыўная рэжысура)". 

         Арганізатар і вядучы праекта - студэнт 2 курса ФФВ БДПУ Мікіта Буткевіч.

   У цікавай, эмацыянальнай атмасферы студэнты-першакурснікі змогуць праверыць свае тэарэтычныя веды па дысцыплінах рэжысёрскай накіраванасці, адчуць моц каманднага духа, а таксама яшчэ раз паглыбіцца ў пытанні, якія выносяцца на першы ў іх жыцці экзамен па спецыяльнасці - па дысцыпліне "Рэжысура спартыўна-мастацкіх прадстаўленняў".
Адметнасць гэтага праекта яшчэ ў тым, што рыхтуюць яго студэнты другога курса, якія прайшлі гэты матэрыял летась. Такім чынам на факультэце рэальна працуе цьютарская сістэма ўзаеманавучання.
      

К следующим новостям