Контакты

Республика Беларусь, 220007
г. Минск, ул. Могилёвская, 37

Деканат (Дневное/Заочное отд).:
+375 (17) 311-22-18 (386)

E-mail: fisvosp@bspu.by

http://vk.com/studsovet_ffv

@studsovet_ffv

@brsm.ffv.bspu

 

События
Праект БДПУ "Беларусiяда"

Спартыўна-адукацыйны праект БДПУ 

"БЕЛАРУСIЯДА"

 

 

 

“Беларусіяда” – спартыўна-адукацыйны праект установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка” (далей – БДПУ), што ўяўляе сабой спаборніцтвы па беларускіх народных спартыўных гульнях.

 

 

У аснову мерапрыемства пакладзены беларускія народныя спартыўныя гульні, выбраныя па прынцыпах беларускіх традыцый, распаўсюджанасці па рэгіёнах, відовішчнасці:

“Лапта” – актыўная і захапляльная гульня на спрытнасць і кіданне ў цэль;

“Два агні” – рухальная забава з мячом па прынцыпе “выбівалаў”;

“Дзень-ноч”, “Рыбакі” – спаборніцтвы на хуткасць;

“Пальчатка” – гульня-стратэгія на вытрымку і хуткасць;

“Перацяжкі”, “Пацяг” – сілавыя відовішчы з традыцыйнымі правіламі;

“Пекар” – спаборніцтва, якое патрабуе і меткасці, і спрыту, і кемлівасці;

“Стральба” з рагаткі – спаборніцтва на меткасць.

Мэта праекта: развіццё масавага фізкультурна-спартыўнага руху, накіраванага на агульную фізкультурную адукацыю, аздараўленне, патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі.

Задачы: распаўсюджванне беларускай традыцыйнай культуры, папулярызацыя беларускіх народных гульняў, масавае ўцягванне дзяцей і моладзі ў рэгулярныя заняткі фізічнай культурай, арганізацыя іх вольнага часу, павышэнне эфектыўнасці фізічнага выхавання.

 

Дрыгін Анатоль Віктаравіч - аўтар спартыўна-адукацыйнага праекта “Беларусіяда” ( старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры БДПУ 2002-2020гг ).