Практычныя семінары для членаў галоўнай судзейскай калегіі праекта "Беларусiяда"
У рамках рэалізацыі спартыўна-адукацыйнага праекта “Беларусіяда”, 15 і 25 сакавіка 2017 года на факультэце фізічнага выхавання БДПУ адбыліся практычныя семінары для членаў галоўнай судзейскай калегіі праекта.
Горад Мінск у чаканні спаборніцтваў па беларускіх народных спартыўных гульнях сярод каманд школьнікаў усіх раёнаў горада Мінска, якія пройдуць 13 мая 2017 года ў рамках спартыўна-адукацыйнага праекта БДПУ “Беларусіяда”.
У рамках рэалізацыі гэтага праекта, 15 і 25 сакавіка 2017 года на факультэце фізічнага выхавання адбыліся два практычныя семінары для членаў галоўнай судзейскай калегіі праекта.
Падчас семінараў судзі па беларускіх народных спартыўных гульнях, сакратары і валанцёры праекта з ліку студэнтаў і выкладчыкаў факультэта пазнаёміліся з гісторыяй і традыцыямі “Беларусіяды”, падрабязна разгледзілі правілы кожнага спаборніцтва чэмпіянату (а гэта гульні “Лапта”, “Дзень-ноч”, “Пальчатка” і “Перацяжкі”) і правялі першыя трэніроўкі з запісам вучэбнага фільма па іх арганізацыі на стадыёне БДПУ, дзе 13 мая і будзе праведзены фінальны этап спартыўна-адукацыйнага праекта “Беларусіяда”.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка


Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя