Контакты

Республика Беларусь, 220007
г. Минск, ул. Могилёвская, 37

Деканат (Дневное/Заочное отд).:
+375 (17) 311-22-18 (386)

E-mail: fisvosp@bspu.by

http://vk.com/studsovet_ffv

@studsovet_ffv

@brsm.ffv.bspu

 

События

Профарыентацыйная работа ў г. Салігорску

2015-03-20

У адпаведнасці з планам профарыентацыйнай работы 18.03.2015 адбылася сустрэча кіраўніцтва факультэта фізічнага выхавання з выпускнікамі і вучнямі спецыялізаваных спартыўных класаў школ г. Салігорска і навучэнцамі ўстановы адукацыі “Салігорскі дзяржаўны педагагічны каледж”.

Пра БДПУ і факультэт, умовы паступлення, асаблівасці вучэбнага працэсу, удзел у шматлікіх спартыўна-масавых і культурна-аздараўленчых мерапрыемствах школьнікам і навучэнцам коледжа расказаў дэкан М.М.Круталевіч. Для Салігорскага тэлевізійнага канала дадзены інтэрв'ю дэканам ФФВ Круталевічам М.М.; намеснікам дэкана па выхаваўчай рабоце, старшым трэнерам паралімпійскай зборнай па дзюдо Катлоўскім А.У.; выкладчыкам кафедры спартыўна-педагагічных дысцыплін, чэмпіёнкай Еўропы сярод моладзі па баскетболу Макаранка В.А.; студэнтам 2-га курса, лепшым варатаром студэнцкага чэмпіянату свету па міні-футболе Пазняком В.

Удзельнікам сустрэчы былі прадэманстраваны відэаролікі пра ўніверсітэт і факультэты, раздадзены буклеты. Усе прысутныя былі запрошаны на дзень адчыненых дзвярэй БДПУ.