Контакты

Республика Беларусь, 220007
г. Минск, ул. Могилёвская, 37

Деканат (Дневное/Заочное отд).:
+375 (17) 311-22-18 (386)

E-mail: fisvosp@bspu.by

http://vk.com/studsovet_ffv

@studsovet_ffv

@brsm.ffv.bspu

 

События

САП “Беларусіяда” пашырае прасторы

2019-06-03

   30 мая 2019 года ў ДУ “Спартыўна-аздараўленчая база “Галактыка” ў г. Ракаў адбыўся семінар-практыкум “Сучасныя накірункі і падыходы ў рабоце ўстаноў фізічнай культуры і спорту па арганізацыі дасугавай занятасці насельніцтва” для кіраўнікоў і спецыялістаў раённых фізкультурна-аздараўленчых цэнтраў і фізкультурна-спартыўных клубаў Мінскай вобласці.

     Гульні спартыўна-адукацыйнага праекта БДПУ “Беларусіяда” занялі пачэснае месца ў праграме семінара. “Лапта”, “Пекар”, “Пальчатка” і “Перацяжкі” – гэта тыя народныя забавы, якія аб’ядналі вакол сабе каля 50 прадстаўнікоў усіх раёнаў Мінскай вобласці. За арганізацыю спаборніцтваў па беларускіх народных гульнях адказваў факультэт фізічнага выхавання БДПУ пад кіраўніцтвам выкладчыка Чарняўскай Т.М.