VI Міжнародны адукацыйны праект “Пазнай Беларусь: ад адукацыі да культуры”
У межах VI Міжнароднага адукацыйнага праекта “Пазнай Беларусь: ад адукацыі да культуры”, які БДПУ рэалізуе сумесна з Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, Міністэрствам адукацыі і Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, 16 верасня 2019 года студэнты з устаноў вышэйшай адукацыі Кітая — Другога Пекінскага ўніверсітэта замежных моў, Сіньянскага ўніверсітэта замежных моў, Юйліньскага педагагічнага інстытута прынялі ўдзел у спартыўна-адукацыйным праекце БДПУ “Беларусіяда”. Дзяўчаты і юнакі з Кітая разам со студэнтамі факультэта фізічнага выхавання БДПУ развучылі і пагулялі ў “Лапта”, “Пальчатка”, “Дзень-ноч”, “Перацяжкі” і “Два агні”. Таксама і кітайскія студэнты прапанавалі беларусам пагуляць у традыцыйную забаву Паднябеснай.
Амаль тры гадзіны — час які беларусы і кітайцы прысвяцілі праекту “Беларусіяда” — у спартыўнай зале БДПУ панавалі народныя спартыўныя традыцыі, цікавасць знаёмства і добры настрой.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка


Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя