“БЕЛАРУСІЯДА” зноў запрасіла ўсіх адчуць энергетыку народных гульняў.
16 мая 2015 года ў межах спартыўнага свята БДПУ “Старт пакаленняў”, былі праведзены гульні спартыўна-культурнага свята “Беларусіяда”, як асобны этап вялікага агульнаўніверсітэцкага мерапрыемства. “Беларусіяда” - гэта аўтарскі праект факультэта фізічнага выхавання, які ўяўляе сабой чэмпіянат па беларускіх народных гульнях
Сёлета на стадыёне “Лакаматыў” адбыліся камандныя спаборніцтвы па народных гульнях “Пальчатка” і “Перацяжкі”. Удзельнікамі этапа “Беларусіяда”сталі каманды, з ліку студэнтаў усіх факультэтаў БДПУ (11 каманд) і вучняў гімназіі №30 і школы №20 (2 каманды).
Пераможцамі сталі:
Гульня “Пальчатка”. 1 месца – каманда факультэта фізічнага выхавання; 2 месца – каманда Беларускай і рускай філалогіі; 3 месца – каманда факультэта псіхалогіі.
Гульня “Перацяжкі”. 1 месца – каманда Беларускай і рускай філалогіі; 2 месца – каманда факультэта эстэтычнай адукацыі; 3 месца – каманда факультэта псіхалогіі.

Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка


Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя