Cустрэча рабочай групы БДПУ і Жодзінскага гарвыканкама
БДПУ прадстаўлялі дэкан факультэта фізічнага выхавання Каспяровіч Аляксандр Мікалаевіч, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце Вярбіцкі Алег Віктаравіч і намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце Катлоўскі Аляксандр Уладзіміравіч.
У склад рабочай групы ад горада Жодзіна увайшлі Сушко Наталля Міхайлаўна старшыня Жодзінскага Савета дэпутатаў, Конан Сяргей Пятровіч першы намеснік старшыні Жодзінскага гарвыканкама, Дудкіна Наталля Міхайлаўна намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорта і турызма, дырэктары дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ Чубіс Кацярына Уладзіміраўна, Шэршэнь Анжаліка Уладзіміраўна, Радухоўскі Аляксандр Леанідавіч.
Нагадаем, што тыднем раней 7 чэрвеня дэлегацыя БДПУ начале з рэктарам Аляксандрам Іванавічам Жуком наведала Жодзіна і падпісала дамову аб супрацоўніцтве паміж Жодзінскім гарвыканкамам і установай адукацыі Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка.
На павестцы дня галоўнымі пытаннямі былі: правядзенне ў Жодзіне спартыўна-адукацыйнага праекта БДПУ “Беларусіяда” і супрацоўніцтва паміж факультэтам фізічнага выхавання і дзіцяча-юнацкімі спартыўнымі школамі горада. Пад час сустрэчы быў выпрацаваны план правядзення 7 кастрычніка 2017 года спартыўна-адукацыйнага праекта БДПУ “Беларусіяда” у Жодзіна. Таксама, запланавана сустрэча па шахматах паміж камандамі БДПУ і горада Жодзіна. Акрамя таго было наладжана супрацоўніцтва з дзіцяча-юнацкімі спартыўнымі школамі і праведена праарыентацыйная работа.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка


Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя