Контакты

Республика Беларусь, 220007
г. Минск, ул. Могилёвская, 37

Деканат (Дневное/Заочное отд).:
+375 (17) 311-22-18 (386)

E-mail: fisvosp@bspu.by

http://vk.com/studsovet_ffv

@studsovet_ffv

@brsm.ffv.bspu

 

События

Cустрэча рабочай групы БДПУ і Жодзінскага гарвыканкама

2017-06-19

БДПУ  прадстаўлялі дэкан факультэта фізічнага выхавання Каспяровіч Аляксандр Мікалаевіч, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце Вярбіцкі Алег Віктаравіч і намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце Катлоўскі Аляксандр Уладзіміравіч.

У склад рабочай групы ад горада Жодзіна увайшлі Сушко Наталля Міхайлаўна старшыня Жодзінскага Савета дэпутатаў, Конан Сяргей Пятровіч першы намеснік старшыні Жодзінскага гарвыканкама, Дудкіна Наталля Міхайлаўна намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорта і турызма, дырэктары дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ Чубіс Кацярына Уладзіміраўна, Шэршэнь Анжаліка Уладзіміраўна, Радухоўскі Аляксандр Леанідавіч.

 

Нагадаем, што тыднем раней 7 чэрвеня дэлегацыя БДПУ начале з рэктарам Аляксандрам Іванавічам Жуком наведала Жодзіна і падпісала дамову аб супрацоўніцтве паміж Жодзінскім гарвыканкамам і установай адукацыі Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка.

На павестцы дня галоўнымі пытаннямі былі: правядзенне ў Жодзіне спартыўна-адукацыйнага праекта БДПУ “Беларусіяда” і супрацоўніцтва паміж факультэтам фізічнага выхавання і дзіцяча-юнацкімі спартыўнымі школамі горада. Пад час сустрэчы быў выпрацаваны план правядзення            7 кастрычніка 2017 года спартыўна-адукацыйнага праекта БДПУ “Беларусіяда” у Жодзіна. Таксама, запланавана сустрэча па шахматах паміж камандамі БДПУ і горада Жодзіна. Акрамя таго было наладжана супрацоўніцтва з дзіцяча-юнацкімі спартыўнымі школамі і праведена праарыентацыйная работа.