День физкультурника в Пуховичском районе
18 мая 2019 года на галоўным стадыёне горада Мар’іна Горка (Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) прайшлі фінальныя спаборніцтвы спартыўна-адукацыйнага праекта БДПУ "Беларусіяда" сярод каманд усіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Пухавіцкага раёна.
У фінальных гульнях узялі ўдзел 24 каманды школьнікаў з усёй Пухаўшчыны. І адбыліся спаборніцтвы па беларускіх народных гульнях "Лапта", "Пальчатка", "Дзень-ноч" і "Перацяжкі"
За арганізацыю спартыўных спаборніцтваў адказвалі выкладчыкі і студэнты факультэта фізічнага выхавання БДПУ.
Вынікі спаборніцтваў па беларускіх народных гульнях сярод каманд усіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Пухавіцкага раёна:
Гульня “Лапта”:
1 месца – ДУА “Ананічскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”;
2 месца – ДУА “Бор – Слабоцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”;
3 месца – ДУА “Дрычынская базавая школа”.
Гульня “Пальчатка”:
1 месца – ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Мар’іна Горка”;
2 месца – ДУА “Мар’інагорская гімназія”;
3 месца – ДУА “Грэбенская базавая школа”.
Гульня “Дзень-ноч”:
1 месца – ДУА “Мар’інагорскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”;
2 месца – ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Мар’іна Горка”;
3 месца – ДУА “Блонская сярэдняя школа”.
Гульня “Перацяжкі”:
1 месца – ДУА “Шацкая сярэдняя школа”;
2 месца – ДУА “Дукорскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”;
3 месца – ДУА “Зазерская сярэдняя школа”.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка


Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя