Контакты

Республика Беларусь, 220007
г. Минск, ул. Могилёвская, 37

Деканат (Дневное/Заочное отд).:
+375 (17) 311-22-18 (386)

E-mail: fisvosp@bspu.by

http://vk.com/studsovet_ffv

@studsovet_ffv

@brsm.ffv.bspu

 

События

Культурна-масавы праект “Вялікодны Кірмаш”

2019-05-19
На кірмашовай пляцоўцы ў адным вялікім відовішчы аб'ядналіся школьнікі 6 - 11 класаў і студэнты ФФВ БДПУ (паколькі ў межах праекта прайшоў і "Дзень здароўя на ФФВ"). 
Тэрыторыя кірмашу ўключала ў сабе: 
- сектар атракцыёнаў – стылізаваныя спаборніцтвы па беларускіх народных рухомых гульнях з выяўленнем лепшых (кожны пераможца атрымоўваў салодкі прыз); 
- забаўляльны сектар – правядзенне вясёлых, жартаўлівых народных гульняў; 
- горад майстроў – майстар-класы спецыялістаў па народных рамёствах, паказ прадстаўлення традыцыйнага лялечнага тэатра Батлейка; 
- сцэнічная пляцоўка – паказ тэатралізаванага праекта “Вячоркі” і выступленне дзіцячага фальклорнага гуртка СШ №126. 
Шмат гульняў, танцаў, народнай музыкі, жартаў і цёплых слоў віншавання са светлым Вялікаднем было на свяце спорту і фальклору. 
Шчырая ўдзячнасць дэканату ФФВ БДПУ і асабіста намесніку дэкана па выхаваўчай рабоце Любоў Міхайлаўне Волкавай, выкладчыкам кафедры ТіМФК БДПУ, студэнтам ФФВ БДПУ за выдатную арганізацыю і правядзенне мерапрыемства.
Словы ўдзячнасці факультэту дашкольнай адукацыі БДПУ і асабіста дэкану факультэта Анцыпіровіч Вользе Мікалаеўне за дапамогу ў арганізацыі свята і непаўторны народны каларыт, які стварылі майстры факультэта.

Аўтар праекта - старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры БДПУ Анатоль Віктаравіч Дрыгін.