Прафарыентацыйная сустрэча з гімназістамі
13 снежня 2017 года на факультэце фізічнага выхавання БДПУ адбылася прафарыентацыйная сустрэча адміністрацыі і выкладчыкаў факультэта з вучнямі педагагічных класаў установы адукацыі «Гімназія №3 горада Мінска».
Школьнікі і іх настаўнікі ў цёплай атмасферы за кубачкам гарбаты асабіста сустрэліся і паразмаўлялі з дэканам факультэта Аляксандрам Мікалаевічам Каспяровічам, наведалі заняткі па спартыўных дысцыплінах, пазнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай базай корпуса №5 БДПУ.
Сярод гасцей факультэта, некалькі вучняў 11 класа гімназіі №3 ужо дакладна вырашылі паступаць менавіта на ФФВ. І таму мэтанакіравана ўжо зараз знаёмяцца з умовамі навучання ў БДПУ. Астатнія, пакуль дакладна не вызначыліся. І, магчыма, гэтая сустрэча стане тым самым штуршком да абдуманага і цвёртага рашэння ў будучым стаць менавіта настаўнікам.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка


Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя