Студенческие инициативы в действии
16 мая 2019 года ў 17:10 у 311 аўдыторыі адбудзецца Выніковая гульнёвая праграма для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці "Спартыўна-педагагічная дзейнасць (спартыўная рэжысура)".
Арганізатар і вядучы праекта - студэнт 2 курса ФФВ БДПУ Мікіта Буткевіч.
У цікавай, эмацыянальнай атмасферы студэнты-першакурснікі змогуць праверыць свае тэарэтычныя веды па дысцыплінах рэжысёрскай накіраванасці, адчуць моц каманднага духа, а таксама яшчэ раз паглыбіцца ў пытанні, якія выносяцца на першы ў іх жыцці экзамен па спецыяльнасці - па дысцыпліне "Рэжысура спартыўна-мастацкіх прадстаўленняў".
Адметнасць гэтага праекта яшчэ ў тым, што рыхтуюць яго студэнты другога курса, якія прайшлі гэты матэрыял летась. Такім чынам на факультэце рэальна працуе цьютарская сістэма ўзаеманавучання.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка


Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя