Сёлета на факультэце фізічнага выхавання БДПУ спартыўна-адукацыйны праект “Беларусіяда” аб’ядноўвае ўсіх першакурснікаў факультэта, а таксама вучняў сярэдняй школы №37 г. Мінска – філіяла кафедры спартыўна-педагагічных дысцыплін БДПУ і вучняў педагагічных класаў з Пухавіцкага раёна краіны.
Спартыўныя спаборніцтвы па беларускіх народных гульнях “Лапта”, “Дзень-ноч”, “Пальчатка” і “Перацяжкі” стартуюць 29 верасня 2017 года а 10-ай гадзіне на стадыёне БДПУ (г. Мінск, вул. Сенніцкая, 55).
Сардэчна запрашаем усіх на свята беларускіх спартыўных традыцый!